Бешанковічы. Пажарна-прафілактычная акцыя па забеспячэнні бяспечнага пражывання грамадзян
З мэтай папярэджання пажараў у жылых дамах грамадзян і гібелі людзей на іх. У Бешанковіцкім раёне ініцыявана правядзенне шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на дадатковае навучанне, тлумачэнне правілаў пажарнай бяспекі і прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы гібелі людзей на пажарах.
Сёння ратавальнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд па домаўладаннях грамадзян на тэрыторыі Ульскага сельскага Савета. Наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць ацяпляльных прыбораў, веданне нумароў выкліку экстранных службаў і ўменне правільна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі – усё гэта і не толькі цікавіла ратавальнікаў падчас наведвання грамадзян на доме.
– Шматлікім грамадзянам даводзіцца тлумачыць, навошта неабходна ўсталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў кожным жылым пакоі, – распавядае намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Чаплінскі. – Нават калі чалавек пражывае адзін, абсталяваць апавяшчальнікамі неабходна кожны жылы пакой, бо не выключаецца магчымасць узгарання электраправодкі, альбо электрапрыбораў. У такім выпадку пажарны апавяшчальнік дапаможа выявіць узгаранне на ранняй стадыі і прадухіліць бяду.
Распавядалі насельніцтву і пра важнасць правільнай эксплуатацыі ацяпляльных печаў.
– Печ – гэта
сэрца дома, і па тым, у якім стане яна знаходзіцца, можна меркаваць пра стаўленне да ўласнага дабрабыту
дамачадцаў, – дзеліцца вопытам інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Аляксей
Берастень. – Усталяваны прытопачны ліст, адсутнасць расколін у муры,
атынкаваны і пабелены комін печы – гэта не проста набор слоў, а правілы,
напісаныя крывёю.
Па выніках
праведзенага рэйду абследавана больш за два дзясяткі домаўладанняў, падрыхтаваны
шэраг інфармацый суб'ектам прафілактыкі, а таксама лісты працаздольным
родзічам пажылых грамадзян.