Бешанковічы. Свята са смакам бяспекі

У рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей і правядзення рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не пакідайце дзяцей адных!» на плошчы каля раённага цэнтра культуры ў Бешанковічах для дзяцей і іх бацькоў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, а таксама канцэртная праграма.
Сёння ратавальнікі, работнікі культуры, раённай бібліятэкі, а таксама многія іншыя службы аб'ядналі свае сілы ў адзіным парыве: не толькі зладзіць для малышоў свята дзяцінства, але і навучыць іх правілам бяспекі.
Канцэртная праграма, падрыхтаваная раённым цэнтрам культуры, не толькі прыцягвала ўвагу гараджан, але і ў не навязлівай форме вучыла маленькіх непаседных дзяцей бяспечным паводзінам.
Прадстаўнікі МНС не ўпусцілі магчымасці навучыць жыхароў і гасцей горада правілам бяспекі жыццядзейнасці, нагадалі аб прынцыпе дзеяння аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. А ўдзельнікі мерапрыемства дружна разгадвалі загадкі, выклікалі ратавальнікаў, адказвалі на пытанні, паказвалі свае ўменні на конкурсе «Альпініст». 
Мерапрыемства завяршылася станоўчымі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі для самых юных удзельнікаў. Ім была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС, што дазволіць замацаваць атрыманыя веды і навыкі.