Бешанковічы. Папярэдзіць – значыць абараніць

Супрацоўнікі Бешанковіцкага РАНС штотыдзень выступаюць у працоўных калектывах з мэтай напамінку аб правілах жыццядзейнасці.

          Так, на бягучым тыдні супрацоўнікі Бешанковіцкага РАНС Міхаіл Таныгін і Аляксей Голуб сустрэліся з працоўнымі калектывамі філіяла КУП «Віцебскаблдарбуд» ДРБУ-110 і ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас».

          Азнакамленне з аператыўнай абстаноўкай у вобласці – адно з найважнейшых пытанняў размовы, якое падкрэслівае важнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі. З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці налічваецца больш за 650 пажараў, асноўнымі прычынамі якіх з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрычных прыбораў, кароткае замкненне электрычных сетак, звязанае са састарэлай электрычнай праводкай, і перагрузка электрычных сетак, а таксама 70% усіх пажараў прыпадае на курэнне ў нецвярозым стане.

          Супрацоўнікі прадпрыемстваў актыўна задавалі пытанні, якія тычацца дзеючага заканадаўства ў вобласці і адказнасці за парушэнне пажарнай бяспекі.