Бешанковічы прымаюць удзельнікаў абласнога семінара па ахове працы

Бешенковичи принимают участников областного семинара по охране труда

Тэма семінара: «Рэвалюцыя ў галіне аховы працы: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на працоўным месцы».

«Бяспека працы — прыярытэт нашага раёна, — падкрэсліла кіраўніца рэгіёна Галіна Унуковіч, прывітаўшы ўдзельнікаў семінара. — У гэтым напрамку зроблена шмат, але ў Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці трэба зрабіць яшчэ больш».

У рамках семінара, практычная частка якога праходзіць на базе Бешанковіцкага РЭС, госці змогуць азнаёміцца з лепшымі напрацоўкамі і дасягненнямі ў галіне аховы працы, работай тэматычных пляцовак і спецыялізаванай тэхнікі.

Як адзначыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Зіноўева, асноўная мэта семінара — каб спецыялісты, якія адказваюць за ахову працы, змаглі падзяліцца вопытам, абмяняцца думкамі і прымяніць убачанае ў сваіх рэгіёнах.

Падходы да арганізацыі аховы працы на дыялогавых пляцоўках семінара дэманструюць прадпрыемствы Бешанковіцкага раёна і Віцебскай вобласці.

Для ўдзельнікаў семінара прадэманстравалі мадэлі няшчасных выпадкаў.

Прадэманстраваны практычныя навыкі па арганізацыі тушэння пажару ў электраўстаноўках, а таксама зняцця пацярпелага з апоры лініі электраперадачы і аказанне дамедыцынскай дапамогі.

Госці азнаёміліся і з працай аўтаматызаванай мыйкі самаабслугоўвання, узведзенай у РЭС у мінулым годзе для паляпшэння ўмоў працы энергетыкаў.

Знаходзячыся ў Бешанковічах, удзельнікі семінара ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны, усклаўшы кветкі да Кургана Славы.

У працяг семінара яго ўдзельнікі ў вялікай зале райвыканкама абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў па ахове працы.

Прааналізаваны прычыны і ўмовы вытворчага траўматызму за 2024 год і бягучы перыяд 2025 года.

Разгледжана пытанне ўзаемадзеяння прафсаюзаў і наймальнікаў па пытаннях стварэння і забеспячэння бяспечных умоў працы. Асобную ўвагу надалі ролі штучнага інтэлекту і лічбавізацыі на працоўным месцы.

«Нам выпала ўнікальная магчымасць правесці абласны семінар, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы, менавіта на бясковіцкай зямлі, — адзначыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Зіноўева. — Выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву раёна за цёплы прыём і найвышэйшы ўзровень арганізацыі мерапрыемства».

"Зара"