Бешанковічы. Прафілактычныя рэйды – дзейсны сродак

У сувязі з ростам гібелі людзей на пажарах у раёне, а таксама са складзенымі надворнымі ўмовамі, ратавальнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу ўсіх выходных праводзілі рэйды па домаўладаннях грамадзян, а таксама па недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці.
Правядзенне індывідуальнай інструктыўна-тлумачальнай работы ўсё яшчэ з'яўляецца найбольш дзейсным метадам папярэджання пажараў у жылых дамах грамадзян і гібелі людзей на іх. На жаль, на мінулым тыдні ў раёне адбылося тры пажары, на якіх загінулі двое мужчын.
У рабоце па прафілактыцы пажараў ратавальнікі зрабілі акцэнт на домаўладання грамадзян, якія ўжо трапляліся ў поле зроку праваахоўных органаў, стаялі на розных уліках, а таксама інваліды і адзінокія грамадзяне.
У жылых домаўладаннях прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распавядалі аб правілах пажарнай бяспекі, выкананне якіх дапаможа пазбегнуць вогненных надзвычайных сітуацый, а таксама дапаможа
прывесці пажарабяспечны стан жылля грамадзян.
Яшчэ адзін аспект бяспекі – недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці. Вясна ўступіла ў свае правы і кожны стараецца навесці парадак на прыдамавой тэрыторыі. Ратавальнікі нагадалі як рабіць гэта бяспечна, і на што варта звярнуць увагу пры распальванні вогнішчаў.
На працягу выхадных дзён было праверана парадку сарака домаўладанняў, праінструктавана больш сотні чалавек,падрыхтаваны лісты зацікаўленым суб'ектам прафілактыкі.