Бешанковічы. Праведзены рэйд па навядзенні парадку

Штогод населеныя пункты ахутвае дым ад выпальвання травы, тарфяных і лясных пажараў. Мясцовыя жыхары пакутуюць ад задушлівага дыму, у траве гінуць сотні відаў дробных насякомых, жывёлы, наносіцца значная шкода лясным фонду. З мэтай мінімізацыі наступстваў падобных пажараў у экасістэмах, а таксама зніжэння іх колькасці, у Бешанковіцкім раёне прайшло камісійнае вывучэнне работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Віцебскай вобласці, з удзелам прадстаўнікоў «Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС» Валерыя Філіпава, а таксама прадстаўнікоў упраўлення лясной гаспадаркі па Віцебскай вобласці і прадстаўніка аддзела землеўпарадкавання Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
У ходзе рэйду былі падрабязна разгледжаны ўсе выпадкі загаранняў на тэрыторыі раёна і прычыны, якія спрыяюць іх узнікненню. Удзельнікі камісіі правялі рэйдавае мерапрыемства па найбольш праблемных месцах, дзе да гэтага часу застаюцца непрыбраныя ад сухой расліннасці і хмызнякамі тэрыторыі, азнаёміліся з тэхнікай Бешанковіцкай лесагаспадарчай установы, якая прызначана для стварэння мінеральных палос, тушэння лясных пажараў.
Па выніках работы падрыхтавана інфармацыя ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, аб праведзенай камісіяй рабоце, аб выніках праведзенага рэйду, з уключэннем рэкамендацый па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях.