Бешанковічы. Праца на апярэджанне трагедыі
Бешанковіцкія ратавальнікі працягваюць праводзіць гутаркі ў працоўных калектывах раёна ў межах другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!»
Гэтым разам намеснік начальніка аддзела Кузьмініч Сяргей Аляксандравіч сустрэўся з работнікамі філіяла Бешанковіцкага ДРБУ-110.
Папярэджанне пажараў, у прыватнасці па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, галоўная задача работнікаў МНС у бягучым месяцы. Бо ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
У межах другога этапу дадзенай акцыі першы намеснік начальніка Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Лавейкін сустрэўся з работнікамі Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы «Сасноўка».
Свой выступ работнік МНС пачаў з давядзення мэт і задач рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» да прысутных. Сяргей Лавейкін давёў аператыўную абстаноўку па раёне, прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей і больш дэталёва спыніўся на прычынах неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення. З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў і гібелі ад іх людзей з прысутнымі былі паўтораны правілы пажарнай бяспекі ў быце, пры эксплуатацыі газавага і печавага ацяплення і былі ўручаны буклеты па бяспецы жыццядзейнасці.