Бешанковічы. Праца на папярэджанне бяды
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!»
работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных
сітуацыях былі праведзены прафілактычныя мерапрыемствы ў працоўных
калектывах аддзела па адукацыі раённага выканаўчага камітэта і ўстановы адукацыі «Бешанковіцкі раённы
сацыяльна-педагагічны цэнтр».
Ратавальнікі расказалі прысутным аб мэтах і задачах
праводзімай акцыі, звярнуўшы ўвагу на адну з асноўных
прычын пажараў – курэнне ў ложку ў стане алкагольнага
ап'янення. Работнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
было расказана, як дзейнічаць у выпадку пажару, нагадана аб бяспечнай
эксплуатацыі печаў і электраабсталявання ў зімовы
перыяд. У ходзе сустрэчы таксама размова ішла аб ролі аўтаномнага пажарнага
датчыка ў папярэджанні пажараў, аб неабходнасці яго
падтрымання ў працаздольным стане. Работнікамі раённага аддзела
па надзвычайных сітуацыях было расказана аб мабільным дадатку
«МНС Беларусі: Дапамога побач» і рэкамендавана ўсім яго ўсталяваць.
У завяршэнні мерапрыемства ратавальнікі ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая яшчэ раз будзе нагадваць аб
абавязковым выкананні правіл пажарнай бяспекі як на
рабочых месцах, так і ў быце.