Бешанковічы. Раённы квест «Свая гульня»

Бешенковичи.
Районный квест «Своя игра»

26 лістапада 2019

Бешанковічы. Раённы квест «Свая гульня»

Школьныя канікулы – самы бесклапотны час для ўсіх школьнікаў. Каб канікулы былі карыснымі і бяспечнымі, бясковіцкія ратавальнікі правялі раённы квест «Свая гульня» на базе Бешанковіцкага раённага дома культуры.

Камандам школ былі прапанаваны заданні на кемлівасць і спрытнасць, якія неабходна было выканаць на хуткасць. Сярод заданняў, самымі цікавымі былі: знайсці «ратаваць тапельца», адгадаць мелодыю, скласці шыфроўку. Акрамя таго, ратавальнікі правяралі ў дзяцей веды правілаў бяспекі і ўменне ўсталёўваць пажарныя апавяшчальнікі, а бонусным заданнем для ўсіх каманд стала вызначэнне спраўнага вогнетушыцеля. Дзеці з задавальненнем прайшлі ўсе выпрабаванні, тым больш што прызам за першае месца стаў «Падарункавы сертыфікат» на экскурсію у пажарную частку Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Віншуем пераможцаў!