Бешанковічы. Рэйд па сельскагаспадарчых прадпрыемствах

З мэтамі вывучэння стану і кантролю за выкананнем патрабаванняў пажарнай бяспекі сельскагаспадарчых аб'ектаў работнікамі Бешанковіцкага РАНС у перыяд з 3 па 7 ліпеня праведзена пажарна-прафілактычная работа, у тым ліку абследавана тэхніка, збожжасушыльныя комплексы, збожжасховішчы і іншыя аб'екты сельгаспрадпрыемстваў. У большасці выпадкаў парушэнні рэжымнага характару: дапускаецца курэнне па-за спецыяльнымі месцамі, недастаткова першасных сродкаў пажаратушэння, тэрыторыя не ачышчана ад гаручага смецця, сельскагаспадарчая тэхніка пасля правядзення сельскагаспадарчых работ пакінута неачышчанай ад гаручых адкладаў (расліннасці) – не выконваюцца патрабаванні тэхналагічных рэгламентаў.

Асаблівая ўвага нададзена тэхніцы, задзейнічанай на сельскагаспадарчых работах. У ходзе праведзенай работы выяўлены шэраг недахопаў, па якіх падрыхтаваны адпаведныя інфармацыі для прыняцця вычарпальных мер па ліквідацыі выяўленых недахопаў