Бешанковічы. Рэкагнасцыроўкі ў выхадныя дні

Умовамі нізкіх тэмператур павышаецца рызыка ўзнікнення пажараў. З мэтай прадухілення пажараў і гібелі людзей ад іх работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з супрацоўнікамі РАУС праводзяць штодзённыя рэйды па месцах кругласутачнага дзяжурства на тэрыторыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
На жаль, не ўсе грамадзяне свядома ставяцца да сваёй бяспекі, асабліва на працоўных месцах. У ходзе рэйдаў былі правераны ацяпляльныя прыборы, а таксама праведзены прафілактычныя гутаркі з дзяжурнымі работнікамі. Ратавальнікі зрабілі акцэнт на тым, што большасць пажараў адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, растлумачылі правілы пажарнай бяспекі пры ўладкаванні і эксплуатацыі печанага ацяплення, газавых прыбораў і ацяпляльнага абсталявання, электрычнай праводкі. Супрацоўнікі РАУС у сваю чаргу звяртаюць увагу на недапушчальнасць пакідання працоўнага месца. 
Таксама з мэтай прафілактыкі грамадзянам нагадваюць аб тым, што ў выпадку пажару варта тэлефанаваць 101 або 112.