Бешанковічы. Рэкамендаваныя рэйды выходнага дня

У рамках правядзення прафілактычнай работы сярод насельніцтва па папярэджанні пажараў і выпальванняў сухой расліннасці работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя рэйды па населеных пунктах раёна.
У ходзе рэйдаў наведваюцца самыя аддаленыя і цяжкадаступныя населеныя пункты раёна, праводзіцца тлумачальная работа сярод сельскіх жыхароў, тлумачацца правілы бяспекі. У гэты раз ратавальнікі пабывалі ў такіх населеных пунктах як Саннікі, Чарнагосце, Дубрава, Сініцы, Панкратава, Застарынне, Плісы, Жыгалы, Стары, Дапаны, Траяны і многія іншыя на тэрыторыі Астравенскага, Верхненскага, Соржыцкага і Верхнякрывінскага сельскіх саветаў.
Не засталося без увагі і пытанне аб развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках: грамадзянам былі даведзены правілы развядзення вогнішчаў і адказнасць, якая наступае пры парушэнні дадзеных правілаў, а таксама прыведзены прыклады пажараў, якія адбыліся ў раёне з-за выпальвання сухой расліннасці.
Для таго, каб папярэдзіць аб небяспецы як мага большую колькасць вяскоўцаў, ратавальнікі, пры дапамозе сістэмы гучнай сувязі на службовых аўтамабілях, транслявалі аўдыёролікі МНС, якія папярэджвалі аб небяспецы і распавядалі аб адказнасці за дадзенае дзеянне.