Бешанковічы з рабочым візітам наведала дэлегацыя Вурнарскага раёна Чувашыі

Бешенковичи с рабочим визитом посетила делегация Вурнарского округа Чувашии

17 сакавіка 2026

Бешанковічы з рабочым візітам наведала дэлегацыя Вурнарскага акругі Чувашыі

17 сакавіка з візітам у Бешанковічы прыбыла дэлегацыя Вурнарскага муніцыпальнага акругі Чувашскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі.

Дружба паміж Бешанковіцкім і Вурнарскім раёнамі была закладзена ў снежні 2024 года. Тады было падпісана пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін.

Візіт братоў-расіян да нас праходзіць на афіцыйным узроўні. У малой зале райвыканкама адбылася сустрэча з кіраўніцтвам раёна, абмен сувенірамі.

Госці наведалі Свята-Ільінскі храм у Бешанковічах, нядзельную школу і майстар-клас ад майстрых гуртка «Эстэтыка густу», які дзейнічае пры ТЦСАН.

Для гасцей з Вурнарскага муніцыпальнага акругі Чувашскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі правялі экскурсію па Бешанковічах.

Райцэнтр вельмі спадабаўся братам-расіянам. Асабліва яны былі ўражаны чысцінёй, утульнасцю і парадкам.

"Зара"