Бешанковічы. З клопатам пра падрастаючае пакаленне
У межах рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню!» Бешанковіцкія ратавальнікі правялі шэраг мерапрыемстваў ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна.
Напрыклад, у яслі-сад №5 райцэнтра з гульнёвай праграмай наведала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Берастень. Малышы вучыліся правільна эвакуіравацца з задымленага памяшкання, выклікаць ратавальнікаў і іншыя экстранныя службы.
Яшчэ ў двух установах дашкольнай адукацыі Бешанковіч, гэта яслі-сад №1 і №6, наведалі намеснік начальніка аддзела Павел Чаплінскі і старшы інжынер сектара арганізацыі і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Міхаіл Таныгін.
Галоўная мэта падобных заняткаў – прывіццё навыкаў бяспечных паводзін малышам, уменняў правільна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі, а таксама тлумачэнне, чаму тыя ці іншыя гульні могуць прывесці да бяды. Вядома, не засталася ўбаку і тэма паводзін на водах: маленькаму дзіцяці хопіць і невялікай колькасці вады, каб атрымаць траўму.
Ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць, што ў выпадку любога надзвычайнага здарэння неабходна выклікаць ратавальнікаў па нумарах 101 або 112!.