Бешанковічы. Крокі выратавання: аб'яднанне ратавальнікаў і людзей з інваліднасцю ў навучанні бяспецы

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень у межах другога этапу акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», арганізавала займальнае і пазнавальнае мерапрыемства пад назвай «Крокі выратавання» ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У межах мерапрыемства ўдзельнікі праходзілі інтэрактыўную гульню, якая дапамагала ім асвоіць асновы бяспекі і навучыцца правільна рэагаваць у экстранных сітуацыях. Работніца МНС правяла падрабязную гутарку пра тое, як важна ведаць асноўныя правілы паводзін у выпадку надзвычайных сітуацый, як правільна выклікаць дапамогу, як аказваць першую дапамогу пацярпелым. Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі, задавалі пытанні і праяўлялі цікавасць да вывучэння тэмы бя