Бешанковічы. Школа бяспекі – 2021!

З мэтай атрымання навучэнцамі ведаў па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і папулярызацыі прафесіі ратавальніка ў Бешанковічах на базе сярэдняй школы №1 прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі».
Канкурсантаў чакала 3 этапы конкурсу: «Тэсціраванне», «Я раскажу Вам» і «Фінал». У ходзе кожнага з этапаў дзеці паказвалі свае веды бяспекі, кемлівасць, праяўлялі свае творчыя здольнасці. Па выніках усіх выпрабаванняў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 – 4 класы:
1 месца – Цімохіна Васіліса;
2 месца – Шабека Аліна;
3 месца – Барзянкова Ганна;
5 – 7 класы:
1 месца – Белька Яна;
2 месца – Казлоў Кірыл;
3 месца – Раманава Ангеліна;
8 – 11 класы:
1 месца – Бажэдамава Юлія;
2 месца – Гайсенок Уладзімір;
3 месца – Іскол Марыя;
    Дзеці, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама будуць абараняць гонар Бешанковіцкага раёна на абласным этапе конкурсу. Пажадаем ім поспеху!