Бешанковічы. Казка на новы лад «Тэрамок»

Бешенковичи.
Сказка на новый лад «Теремок»

26 лістапада 2019

Бешанковічы. Казка на новы лад «Тэрэмок»

У рамках правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з юнымі ратавальнікамі-пажарнымі заклікалі наведвальнікаў кафэ «Манга» жыць бяспечна, аднак рабілі яны гэта ў незвычайнай форме: юныя ратавальнікі паказалі наведвальнікам казку «Тэрэмок». Але казка была не такой, як усе мы яе ведаем, а ў новым фармаце – мы выбралі фармат «Бяспечны». «Звяраты» ў казцы і тушылі пажар, і спрабавалі падмануць інспектара-мядзведзя, а ў канцы заклікалі ўсіх не парушаць правілы бяспекі. Заслужыўшы порцыю апладысментаў актывісты моладзевай арганізацыі прапаноўвалі наведвальнікам абмяняць цукерку на цыгарэту і згуляць у «бяспройгрышную латарэю».

Гэты абед у кафэ жыхарам пасёлка Бешанковічы запомніцца надоўга, як і правілы бяспекі.