Бешанковічы. Спартыўнае свята з элементамі бяспекі
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень сумесна з педагогамі з сярэдняй школы №2 райцэнтра правяла мерапрыемства, прысвечанае бяспецы дзяцей.
Мерапрыемства пачалося з агульнага пастраення ў спартыўнай зале школы, дзе з усімі ўдзельнікамі была праведзена невялікая гутарка аб правілах пажарнай бяспекі. Затым дзеці і іх бацькі былі падзелены на каманды для ўдзелу ў эстафетах, а апытанні па бяспецы сталі асновай кожнага этапу.
Падчас эстафет дзеці і дарослыя спаборнічалі ў веданні правілаў эвакуацыі пры пажары, выкарыстанні вогнетушыцеляў і многім іншым. Кожная каманда праявіла выдатныя веды і ўменні, што дазволіла ім не толькі павесяліцца, але і даведацца шмат новага пра бяспеку.
Акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» стала яркім прыкладам таго, як ратавальнікі і бацькі могуць аб'яднацца для павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі сярод самых маленькіх грамадзян. Спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы стануць традыцыйнымі і дапамогуць зрабіць нашу краіну яшчэ больш бяспечнай для ўсіх жыхароў.