Бешанковічы. Уборачная кампанія пад асаблівым кантролем у ратавальнікаў.
З мэтай недапушчэння пажараў на аб'ектах сельскагаспадарчай вытворчасці ў перыяд уборачнай кампаніі ратавальнікі рэгулярна праводзяць рэйды па месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжавых культур.
У ходзе рэйду прадстаўнікі МНС нагадалі работнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна аб няўхільным выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, праверылі наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, выкананне супрацьпажарнага рэжыму на месцах уборкі ўраджаю і тэрыторыі аб'ектаў. Таксама з работнікамі прадпрыемстваў ратавальнікі правялі гутарку аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, даведзены асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі.