Бешанковічы. У дзень інфармавання аб бяспецы на вадаёмах.

  Зіма – цудоўная казачная пара, якая прыносіць шмат станоўчых эмоцый дарослым і дзецям. Аднак, разам з тым, гэты час года патрабуе асаблівай увагі да ўласнай бяспекі і бяспекі нашых дзяцей. 
   Сёння, 18 лістапада, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання ОСВОД Сулейман Садыкаў выступіў перад работнікамі раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях. У ходзе выступлення прадстаўнік ОСВОД нагадаў ратавальнікам аб тым, што першы восеньскі лёд нясе велізарную небяспеку. Падлёдная рыбалка і гульні дзяцей ля вады – гэта самыя распаўсюджаныя прычыны няшчасных выпадкаў, з якімі ратавальнікі сутыкаюцца практычна штогод. Асаблівую небяспеку нясе рака Заходняя Дзвіна, якая праходзіць праз гарадскі пасёлак Бешанковічы. Моцнае цячэнне і непрадказальная таўшчыня лёду нават у моцныя зімовыя маразы нясуць велізарную небяспеку.
   У завяршэнне выступлення Сулейман Садыкаў выказаў упэўненасць у тым, што ратавальнікі абавязкова правядуць прафілактычныя гутаркі дома са сваімі дзецьмі і падзякаваў ратавальнікаў за іх працу, накіраваную на захаванне жыцця і здароўя людзей.