Бешанковічы. У госці да ратавальнікаў.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню!» у госці да ратавальнікаў прыйшлі дзеці з дзіцячага аздараўленчага лагера цэнтра дзяцей і моладзі Бешанковіцкага раёна.
Ратавальнікі пачалі сваё мерапрыемства з пазнавальнай гутаркі і віктарыны, падчас якіх увага дзяцей была акцэнтавана на магчымых летніх небяспеках, на дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый і паўторылі нумары службы выратавання. Таксама прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях давялі выпадкі ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячай сваволі з агнём. Далей для дзяцей была падрыхтавана «бяспечная эстафета»: двум камандам неабходна было спаборнічаць у розных конкурсах на вызначэнне самых спрытных і ўмелых. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні эстафеты. Прымяралі баявое адзенне і каску пажарнага, з вялікім азартам паражалі мішэні з дапамогай пажарнага ствала.
Завяршылася мерапрыемства імпрэзаваным дажджом ад ратавальнікаў, а таксама ўручэннем наглядна-выяўленчай прадукцыяй ад МНС, якая будзе нагадваць дзецям жыццёва важныя правілы бяспекі.