Бешанковічы. Вясёлыя забегі

У канікулярны перыяд значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у Рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню».
Сёння да дзяцей з прышкольнага аздараўленчага лагера ў аграгарадку Астроўна прыйшлі ў госці работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі не толькі нагадалі дзецям асноўныя правілы бяспечных паводзін падчас канікул, але і праверылі іх спрыт, хуткасць і ўменне працаваць у камандзе. Вядома, дзеці засталіся ў захапленні ад пажарнай машыны, якая прыехала, дзякуючы якой кожны змог адчуць сябе сапраўдным ратавальнікам, а таксама трохі ахаладзіцца ў гарачы летні дзень.
Праводзілі дзеці з усмешкамі і падзякай за цікава і карысна праведзены час.