Бешанковічы. Сустрэча з работнікамі раённага спажывецкага таварыства

Начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Валер'евіч Голец сустрэўся з працоўным калектывам Бешанковіцкага раённага спажывецкага таварыства.

Віталь Валер'евіч распавёў аб сітуацыі, якая склалася ў раёне з пажарамі, асаблівую ўвагу ўдзяліў прыкладам пажараў з гібеллю людзей. Прымаючы пад увагу той факт, што крамы Бешанковіцкага Райспажыўтаварыства знаходзяцца ў многіх населеных пунктах, часам нават самых аддаленых кропках раёна, начальнік РАНС звярнуў увагу на неабходнасць наяўнасці ў продажы ў дастатковай колькасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, элементаў харчавання да іх, а таксама аўтаматычных засцерагальнікаў і калібраваных плаўкіх уставак для абароны электрасетак і электраабсталявання ў домаўладаннях.

Прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не пакінуў без увагі пытанні пажарнай бяспекі на працоўным месцы, асаблівую ўвагу ўдзяліў правілам эксплуатацыі электраабсталявання, якое знаходзіцца ў гандлёвых залах крам. На прыкладзе пажару, які адбыўся раней у адной з крам, работнікам раённага спажывецкага таварыства было чарговы раз паказана, да чаго можа прывесці халатнасць у адносінах да выканання пажарнай бяспекі на працоўным месцы, адзначаны найбольш распаўсюджаныя парушэнні.