Бешанковічы. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Сёння начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель сустрэўся з працоўным  калектывам Бешанковіцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Чашніцкае вытворчае ўпраўленне». У сваю чаргу інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Берастень  пабывала ў працоўным калектыве вытворчага ўчастка «Свінаводчы комплекс «Свіціна».

У ходзе правядзення сустрэчы самымі актуальнымі застаюцца усе тыя ж пытанні – стан пячнога ацяплення, электраправодкі і электраабсталявання, неабходнасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, папярэджанне курэння ў ложку і пакідання дзяцей без нагляду. Пытанням бяспечных паводзін у быце было нададзена асаблівая ўвага, бо бяспека там, дзе мы працуем і жывем, найперш. Не застаўся ў баку правільны алгарытм дзеяння пры пажары, карыстанне першаснымі сродкамі пажаратушэння. Работнікі МНС нагадалі аб адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі і аб тым, што ў нашу абавязак уваходзіць дапамога ў забеспячэнні пажарнай бяспекі ў домаўладанні састарэлых родных.

У канцы кожнага выступлення работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адказвалі на ўсе цікавыя пытанні і ўручалі ўсім маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.