Бешанковічы. Другі этап акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім» работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі аграгарадок Ржаўка і пагутарылі з жыхарамі населенага пункта аб бяспецы.
На базе Ржаўскай сельскай бібліятэкі ратавальнікі прапанавалі прысутным вывесці «Формулу бяспекі» і «Формулу добрага гаспадара», пасля чаго прапанавалі ўсім ахвотным праверыць свае веды і атрымаць прызы на інтэрактыўных пляцоўках, на якіх пры дапамозе віктарын і гульняў можна навучыцца ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, яшчэ раз успомніць як правільна эксплуатаваць ацяпляльныя печы, а таксама знайсці небяспекі ў тыпавой кватэры.
Жыхары з задавальненнем падыходзілі да ратавальнікаў праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, больш падрабязна даведваліся аб небяспеках, якія падпільноўваюць нас у кватэры, дома і на вуліцы, успомнілі знакі эвакуацыі. Работнікі МНС і іх юныя памочнікі з ліку актывістаў Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных раскрылі ўдзельнікам мерапрыемства ўсе сакрэты бяспекі. Удзельнікі ўспаміналі важныя правілы, удзельнічалі ў віктарынах. За добры ўзровень ведаў удзельнікі атрымлівалі невялікія падарункі ад ратавальнікаў.