Бешанковічы. Здаровая і бяспечная будучыня нашым малым
У рамках рэспубліканскай
інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не пакідайце дзяцей адных!» інспектар
сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага
аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень нагадала дзецям і іх бацькам
аб важнасці захавання правілаў бяспекі.
Асаблівая катэгорыя грамадзян нашай краіны – дзеці. З-за свайго ўзросту і адсутнасці жыццёвага досведу яны вельмі цікаўныя і трапіць у бяду могуць не наўмысна, а з-за цягі да ўсяго новага. Дзіцячая паліклініка раённай бальніцы – гэта менавіта тое месца, дзе дзеці і бацькі знаходзяцца разам, а значыць, што гэта выдатная магчымасць нагадаць і дарослым, і дзецям аб бяспецы. Сёння ў дзіцячай паліклініцы у гульнявой форме інспектар нагадала прысутным аб асноўных небяспеках у нашым паўсядзённым жыцці, а таксама разам з бацькамі дзеці ўспаміналі асноўныя правілы бяспекі і правільны алгарытм дзеянняў падчас пажару.
Не варта забываць і аб маючых адбыцца летніх канікулах, падчас якіх большасць дзяцей можа застацца без нагляду, што само па сабе недапушчальна. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства атрымаў напамін аб бяспецы ў выглядзе брашур «Не пакідайце дзяцей адных!»