Бешанковіцкая раённая піянерская арганізацыя папоўнілася 109 новымі членамі!
Доўгачаканае для навучэнцаў другіх класаў устаноў адукацыі раёна падзея – урачыстае свята, прысвечанае прыёму ў акцябраты, — адбылося ўчора ў раённым цэнтры культуры.
"Права стаць акцябратамі, - кажа метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Ганна Бучмінская, - хлопцы заслужылі сваёй дапытлівасцю, імкненнем добра вучыцца і ўзорным паводзінамі. Дзеці доўга рыхтаваліся да гэтага дня, а на свяце даведаліся, хто такія акцябраты, якая існуе пра іх легенда, пазнаёміліся з правіламі акцябрат".
З напутнымі словамі да школьнікаў звярнуліся загадчык сектарам культуры райвыканкама Марына Песецкая і сакратар Бешанковіцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Любоў Рыгоравіч.
Ва ўрачыстай абстаноўцы дзецям уручылі акцябрскія зорачкі і сувенірныя памяткі акцябрат.