Моладзь Бешанковіччыны прыводзіць у парадак прыроду: уклад у добраўпарадкаванне пасёлка

Бешенковичская молодежь очищает природу: вклад в благоустройство поселка

19 чэрвеня 2025

Бешанковіцкая моладзь ачышчае прыроду: уклад у добраўпарадкаванне пасёлка

У Год добраўпарадкавання свой уклад у чысціню прыдарожных палос гарпасёлка ўнеслі актывісты БРСМ, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, грамадскія эколагі і валанцёры.

«Пакеты раз-пораз напаўняліся пластыкавымі бутэлькамі, фанцікамі ад цукерак і іншымі бытавымі адходамі, — канстатуе першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алена Бабарэнь. — Што гэта: вынік дрэннага выхавання, безадказнае стаўленне да прыроды, беспакаранасць ці выпадковасць? Сёння нашы хлопцы, узброіўшыся добрым настроем і мяшкамі для смецця, узяліся за справу і выправілі сітуацыю».

Забота аб навакольным асяроддзі не толькі наша абавязак, але і магчымасць стварыць лепшую будучыню для наступных пакаленняў.
«Далучэнне грамадства, асабліва падрастаючага пакалення, да такіх акцый адыгрывае немалаважную ролю ў экалагічным выхаванні. Той, хто паўдзельнічае ў іх, наўрад ці будзе разкідваць смецце дзе папала», — заўважыла галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Грыгор'ева.

Святлана ВАРАШКО.

"Зара"