Бешанковіцкія аграрыі паступова разгортваюць веснавыя палявыя работы
26 сакавіка 2026
Бешанковіцкія аграрыі паступова разгортваюць веснавыя палявыя работы
Наш раён адзін з першых у вобласці падключыўся да выбарачнага севу яравых культур.
Пакуль на палі выйшла сеялка КСУП "ПалітаддзелецАгра", на сённяшні дзень тут засеяна 165 гектараў.
Тры гаспадаркі — КСУП "ПалітаддзелецАгра", ЗАТ "АСБ-Агра Наватар" і ТАА "СушэваАгра" — вядуць узворванне глебы. Добры вынік у гэтым напрамку дэманструюць наватарцы, на іх рахунку ўжо 528 гектараў узраных плошчаў (23,3% ад задання).
На падкормцы азімых збожжавых лідзіруе СУП "Вядзярава", дзе азотныя ўгнаенні ўнесены на плошчы 531 га (62,3%). А "Наватар" ужо справіўся з падкормкай азімага рапсу (380 га).
"Зара"