Бешанковіцкія аграрыі вядуць напружаную барацьбу за ўраджай

Бешенковичские аграрии ведут напряженную борьбу за урожай

Кожны спрыяльны дзень ловяць бяшанковіцкія хлебаробы, каб сабраць вырашчаны ўраджай. На жаль, сёлета іх не шмат…

Такі складаны жніво нашы аграрыі не прыпамінаюць. Цяперашняе лета для іх – сапраўднае выпрабаванне на трываласць. З-за праліўных дажджоў зямля не паспявае прасохнуць. Гэта ўскладняе праходнасць камбайнаў. На асобных палях даводзіцца ў прамым сэнсе выцягваць тэхніку з «палону». Няма часу і чакаць, калі «падспее» збожжа, даводзяць яго да патрэбнай кандыцыі ўжо на збожжасушыльных комплексах.

На тым, што стратэгічны рэсурс трэба сабраць у тэрмін, чарговы раз акцэнтаваў увагу на ўчарашняй селектарнай нарадзе з раёнамі па пытанні ўборачнай кампаніі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. «Кожная секунда дарагая ў гэтыя сонечныя дні!», — падкрэсліў ён.

Нашы земляробы гэта разумеюць і максімальна «ловяць вокны» добрага надвор’я. Напрыклад, за апошнія тры-чатыры дні здолелі прыстойна нагнаць упушчанае – плошчы ўбраных палёў павялічылі больш чым у два разы.

Калі на 31 жніўня па раёне было ўбрана 761 га збожжавых і зернебабовых культур, то на ўчарашні дзень – 1523 га. Падцягнуліся і па азімым рапсе.

Цяпер важна, і на гэта нацэлівае хлебаробаў кіраўнік раёна Галіна Унуковіч, канцэнтраваць тэхніку на праходных участках, працаваць у полі з раніцы да позняга вечара і, вядома ж, падстаўляць адзін аднаму пляНа фота: учора праца на палях «ПалітаддзелецАгра» не спынялася нават пасля заходу сонца.

"Зара"