Бешанковіцкія дзяржаўтаінспектары правядуць прафілактычныя мерапрыемствы

Бешенковичские госавтоинспекторы проведут профилактические мероприятия

Аддзел ДАІ Бешанковіцкага РАУС з 24 па 25 лютага правядзе прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ па віне кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. На вялікі жаль, пакуль не ўдаецца выкараніць п'янства за рулём. Нягледзячы на прапаганду бяспечных паводзін удзельнікаў дарожнага руху, якую праводзяць работнікі Дзяржаўтаінспекцыі, знаходзіцца яшчэ нямала грамадзян, якія не супраць у нецвярозым стане пракаціцца на аўтамабілі або матацыкле падшафе.

Хацелася б яшчэ раз нагадаць аб адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі «пад мухай»: кіраванне транспартным сродкам пры наяўнасці абсалютнага этилавога спірту ў крыві або ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле – цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады, звыш 0,8 праміле – цягне накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху да выканання Правілаў дарожнага руху. Выступае за тое, каб сумеснымі намаганнямі навесці парадак на дарогах горада і выкараніць п'янства за рулём. Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, патэлефануйце па нумарах 102.

Акрамя таго, з 24 лютага па 6 сакавіка ДАІ правядзе рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні правапарушэнняў пры перавозцы пасажыраў кіроўцамі маршрутных аўтобусаў, а таксама таксі.