Медыкі Бешанковіччыны падвялі вынікі работы за 2024 год
Вынікі працы бяскоўскіх медыкаў у 2024 годзе, задачы і перспектывы на 2025-ы сёння абмеркавалі на выніковым медыка-санітарным савеце ў цэнтральнай раённай бальніцы
Удзел у рабоце савета прыняў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў.
«Зроблена шмат, яшчэ больш – трэба зрабіць, – падкрэсліла галоўны ўрач Святлана Рошчына. – Працягваць працу па дыспансерызацыі і фарміраванні ў насельніцтва здаровага ладу жыцця, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу бальніцы. Будзем імкнуцца павышаць даступнасць і якасць меддапамогі. Шчырая падзяка ўсім вам за праведзеную працу. Так, ёсць недахопы, але, як гаворыцца, хто не працуе, у таго іх няма. Сілы ў калектыву ёсць, пры ўзгодненай працы мы ўсе паказчыкі выканаем».
![]()
![]()
![]()
![]()
width="100%"/>
У гэтым 2025-м сярод актуальных задач – мадэрнізацыя флюараграфічнага кабінета, рамонт харчаблока, набыццё новага абсталявання, папаўненне парку аўтамабіляў… Увагай не абышлі і тэму добраўпарадкавання тэрыторыі структурных падраздзяленняў установы.
Найлепшыя работнікі аховы здароўя раёна ўдастоены заслужаных узнагарод.