Піянеры з Бешанковіч уступілі ў шэрагі БРСМ
Урачыстая цырымонія, прысвечаная развітанню з піянерскім гальштукам і ўступленню ў шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прайшла 25 верасня на базе СШ №2 гарпасёлка.
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вольга Фіешка, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алена Бабарэнь, старшыня раённага савета ГА «БРПА» Наталля Акуневіч, ветэран камсамольскага руху Надзея Кучко.
Цырымонія сабрала лепшых піянераў-лідараў другой школы райцэнтра. Хлопцы аддалі свой апошні «піянерскі салют», урачыста знялі піянерскія гальштукі, сімвалізуючы завяршэнне этапу піянерскага дзяцінства.
Новы этап жыцця пачаўся з атрымання членскіх білетаў БРСМ.