Вучні Бешанковіччыны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі»
У межах рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» Бешанковіцкія ратавальнікі праводзяць урокі бяспекі.
На ўроку бяспекі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. п. Бешанковічы» работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях расказалі дзецям пра розныя надзвычайныя сітуацыі, якія могуць адбыцца ў школе, дома, на вуліцы, пра наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі і нагадалі, як неабходна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення гэтых сітуацый.
Затым ратавальнікі прапанавалі дзецям прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні па правілах бяспекі. Падзяліўшыся на каманды, дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы. Дзеці не толькі змаглі праявіць сваю ерудыцыю і кемлівасць, але і ўспомніць асноўныя правілы бяспекі.
Каманда-пераможца атрымала салодкія падарункі, аднак самым важным падарункам ад ратавальнікаў засталіся веды бяспекі, атрыманыя ўсімі без выключэння.