Бешанковіцкія ратавальнікі аказалі дапамогу дзіцяці
Сёння а 11-20 бешанковіцкім ратавальнікам паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі дзіцяці, у нагу якога пры падзенні ўрэзалася ручка ад ровара.
На месца выкліку неадкладна адправіліся падраздзяленні Бешанковіцкага РАНС.
Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што ручка ад ровара пры падзенні трапіла ў нагу дзіцяці. Супрацоўнікамі хуткай медыцынскай дапамогі было ўстаноўлена, што даставаць з нагі пацярпелага іншародны прадмет вельмі небяспечна: ёсць рызыка пашкоджання артэрыі. Работнікамі МНС з выкарыстаннем ручнога гідраўлічнага інструмента абразаны трос, а таксама разабрана прылада рукаядкі ровара, для далейшай транспарціроўкі дзіцяці.
Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дзіця дастаўлена для далейшага абследавання ва УЗ «Бешанковіцкая ЦРБ».