Бешанковіцкія ратавальнікі ўзялі ўдзел у рэйдзе

Вакацыі – шчаслівая пара для школьнікаў! Шмат забаў і гульняў чакае на вуліцы непаседы: гэта і катанне з горак, і гульні ў снежкі, і снежныя крэпасці, а колькі забаў можна прыдумаць, катаючыся на каньках і лыжах! Аднак за ўсёй гэтай весялосцю нярэдкія выпадкі атрымання траўм, бо ў гульні дзеці забываюць пра небяспекі, а таксама застаюцца без нагляду дарослых.

З мэтай выяўлення непрыстасаваных месцаў для катання на цюбінгах і каньках, а таксама прафілактыкі гібелі і траўматызму дзяцей, ратавальнікі сумесна з прадстаўніком Бешанковіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў правялі рэйд па населеных пунктах раёна.

У ходзе рэйду ратавальнікі нагадвалі дзецям пра небяспекі выхаду на лёд, распавядалі, дзе можна бяспечна пакатацца на каньках і цюбінгах, а таксама чым небяспечныя пераахаладжэнні. Прадстаўнік міліцыі ў сваю чаргу надаваў увагу правілам дарожнага руху.

Паважаныя бацькі! Забяспечыць бяспеку Вашых дзяцей – Ваш абавязак! Пераканайцеся, што гульні Вашага дзіцяці бяспечныя!