Бешанковіцкія ратавальнікі прынялі ўдзел у пазапланавай камісіі па надзвычайных сітуацыях
У сувязі са павелічэннем колькасці загаранняў і ўскладненнем аператыўнай абстаноўкі пры пажарах у прыродных экасістэмах ратавальнікі прынялі ўдзел у пазапланавай камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце.
На чале камісіі быў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктар Грышан, таксама на камісіі прысутнічаў начальнік раённага аддзела па НС Кірыл Мядзель, зацікаўленыя суб'екты прафілактыкі, а таксама прадстаўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Асноўнае пытанне, якое разглядалася на пасяджэнні – абстаноўка з пажарамі ў прыродных экасістэмах. На сённяшні дзень у раёне адбылося 12 загаранняў у экасістэмах. Гэтая лічба паказвае, што праца ў частцы папярэджання пажараў патрабуе ўдасканалення і дапрацоўкі.
Па выніках пасяджэння камісіі былі пастаўлены задачы ўсім суб'ектам прафілактыкі, а таксама старшыням аглядных камісій. Праца па папярэджанні пажараў будзе працягнута ў большым аб'ёме, у тым ліку ў частцы, якая датычыцца правядзення рэйдавых мерапрыемстваў.