Бешанковіцкія ратавальнікі праводзяць акцыю «Бяспечныя канікулы»
У школьнікаў пачаліся восеньскія канікулы. Каб гэты час прайшоў без здарэнняў, ратавальнікі раёна праводзяць актыўную прафілактычную работу.
Першы этап мерапрыемстваў ужо стартаваў. Ратавальнікі наведалі сярэднюю школу №1 г.п. Бешанковічы і Астроўненскую СШ. Для дзяцей яны арганізавалі навучальныя гульні і віктарыны, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый у восеньскі перыяд.
Ратавальнікі таксама звяртаюцца да бацькоў: не пакідайце дзяцей без нагляду! Нагадайце ім правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы. Адказнасць дарослых – галоўны залог бяспекі дзіцяці.
Няхай канікулы будуць бяспечнымі!