Бешанковіцкія працаўнікі ў ліку лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Сталі вядомы імёны лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны», у іх ліку ёсць і нашы землякі.
У намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес» ганаровага звання ўдастоены слесар механазборачных работ участку зборкі кацельнага абсталявання НПП «Белкатламаш» ТАА Максім Уладзіміравіч Акуневіч.
У намінацыі «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі» – кіроўца пагрузчыка УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» Рыгор Рыгоравіч Пятюхоў.
Сёлета цырымонія ўзнагароджання ўпершыню адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра.
Заслужаныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці ўрачыста ўручаць 30 красавіка.