Бешанковіцкі раён. Рэйд па месцах масавага купання
Супрацоўнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніком таварыства ратавання на водах, актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і карэспандэнтам мясцовай газеты «Зара» правялі прафілактычны рэйд па найбольш папулярных месцах купання ў Бешанковіцкім раёне.
Асноўнай мэтай рэйду стала забеспячэнне бяспекі на водных аб'ектах, выяўленне парушальнікаў правілаў паводзінаў на вадаёмах, правядзенне прафілактычных гутарак з адпачывальнікамі, напамін правілаў бяспекі на вадзе і паблізу яе.
Найбольш улюбёным месцам адпачынку жыхароў раёна ля вады не першы год застаецца месца масавага адпачынку «Чыстыя сажалкі». Менавіта сюды ў гарачы летні зной у выхадныя дні і пасля працы накіроўваецца велізарная колькасць дарослых і дзяцей папагрэцца на сонцы і адчуць асалоду ад прахалоднай вады.
Гэты час для ратавальнікаў асабліва напружаны. Бо на адпачынку людзі расслабляюцца часам настолькі, што напраст забываюць пра небяспеку, якая падпільноўвае чалавека ў любым месцы. Нават маленькія дзеці ведаюць пра тры найбольш распаўсюджаныя небяспекі для чалавека: агонь, вада і дарога. Ля вады людзі павінны быць не менш уважлівыя і асцярожныя, чым карыстаючыся агнём ці пераходзячы праезную частку вуліцы.