Бешанковіцкі раён. Рэйд з аўталаўкамі
Сельскі сход – звыклы і зручны метад працы ў сельскай мясцовасці. Але ці практычны ён у малых вёсках, ды і як, уласна, у большасці выпадкаў сабраць тых пяць чалавек у адным месцы, чым зацікавіць!?
А вось прыезд аўталаўкі – гэта сапраўднае свята: і прадукты можна свежыя купіць, ды і навіны гарадскія ад прадавачкі даведацца. Ну, а калі яшчэ да аўталаўкі пад'язджае чалавек у форме МНС – ствараецца асаблівая атмасфера, пры якой і інфармацыя ў выглядзе гутаркі лёгка засвойваецца, і ад кампетэнтных асоб можна атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, у галіне пажарнай бяспекі.
Сельскі сход – звыклы і зручны метад працы ў
сельскай мясцовасці. Але ці практычны ён у малых вёсках, ды і як,
уласна, у большасці выпадкаў сабраць тых пяць чалавек у адным
месцы, чым зацікавіць!?
А вось прыезд аўталаўкі – гэта сапраўднае
свята: і прадукты можна свежыя купіць, ды і навіны гарадскія ад
прадавачкі даведацца. Ну, а калі яшчэ да аўталаўкі пад'язджае чалавек у
форме МНС – ствараецца асаблівая атмасфера, пры якой і інфармацыя ў выглядзе
гутаркі лёгка засвойваецца, і ад кампетэнтных асоб можна атрымаць адказы на
пытанні, якія цікавяць, у галіне пажарнай бяспекі.
У адзін з дзён сумесна з аўтастаўкай
Бешанковіцкага раённага спажывецкага таварыства для гутаркі з
пакупнікамі аб бяспецы выехалі да месцаў гандлю работнікі
Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Ратавальнікі распавядалі аб пажарах, што адбыліся
у раёне ў бягучым годзе, асаблівую ўвагу ўдзелілі пажарам з гібелью
людзей. Затым распавялі аб важнасці выканання правілаў пажарнай
бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, нагадалі, як правільна
эксплуатаваць печ і важнасць устаноўкі аўтаномных пажарных
апавяшчальнікаў.
Усім прысутным грамадзянам раздавалісябуклеты і памяткі, а таксама людзі атрымлівалі адказы спецыяліста на
цікавячыя іх пытанні па тэматыцы забеспячэння бяспекі ў жыллі.