Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала Бешанковіцкі раён
Працоўная паездка спікера прайшла ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках нарады ў Віцебску аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця паўночнага рэгіёну.
Значны аб'ём інвестыцый — парадку 700 тысяч рублёў — накіраваны ў эканоміку раёна ТАА «Скарпіён-Кветка»
Прадпрыемства рэалізуе ў нашым рэгіёне праект па стварэнні цэха па вытворчасці араматызатараў у рамках даручэнняў Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён – адзін праект».
У бягучым годзе аб'ём выпускаемай прадукцыі тут вырас амаль удвая.
І прадпрыемства працягвае паспяхова развівацца. Не дзіўна, што менавіта гэты аб'ект, знаходзячыся ў Бешанковічах, наведала Наталля Качанава.
З перспектыўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства спікера верхняй палаты парламента азнаёміў дырэктар Аляксандр Клубкоў.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пабывала і на цукерачнай фабрыцы
ТАА «Люфтэр» забяспечвае значны аб'ём экспартуемай прадукцыі ў Бешанковіцкім раёне — за 10 месяцаў бягучага года экспарт па прадпрыемстве склаў больш за 1 мільён долараў ЗША.
Фабрыка па вытворчасці цукерак у Бешанковічах таксама створана ў рамках рэалізацыі праграмы «Адзін раён — адзін праект».
Наталля Качанава азнаёмілася з прадукцыяй прадпрыемства, пацікавілася ўмовамі працы супрацоўнікаў.
«Каб людзі жылі, працавалі, атрымлівалі годнае заработнае плату і мелі добрыя ўмовы для жыцця, патрэбны вось такія прадпрыемствы», — падкрэсліла Наталля Качанава.
Знаходзячыся ў Бешанковіцкім раёне, Наталля Качанава наведала асобныя харчовыя крамы
Спікер азнаёмілася з асартыментам прадукцыі, пацікавілася наяўнасцю тавараў беларускай вытворчасці і коштам асноўных прадуктаў харчавання харчовага кошыка.
І нават набыла некаторыя тавары, адзначыўшы, што ў Бешанковіцкім раёне гандлёвае абслугоўванне знаходзіцца на годным узроўні.