Бяспечная эксплуатацыя газавага абсталявання.

На дадзены момант часцей сталі няшчасныя выпадкі пры эксплуатацыі бытавых газавых воданагравальнікаў. Прычынай становіцца чадны газ, які трапляе ў памяшканне з-за няспраўнасці комінаў. Каб пазбегнуць трагічных наступстваў атручвання чадным газам, неабходна своечасова правяраць стан і чысціць коміны і вентыляцыйныя каналы. Першасная праверка спраўнасці і прыдатнасці да эксплуатацыі дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых або нежылых памяшканнях ажыццяўляецца да пуску газу толькі спецыялізаванымі арганізацыямі, якія маюць адпаведную акрэдытацыю, па заяўках уласнікаў жылых або нежылых памяшканняў і (або) іх прадстаўнікоў і ў іх прысутнасці. Паўторныя праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў праводзяць спецыялізаваныя арганізацыі або ўласнікі жылых або нежылых памяшканняў, якія прайшлі спецыяльнае навучанне і дапушчаны па выніках навучання да выканання названых работ з рэгістрацыяй праверкі ў часопісе ўліку вынікаў паўторнай праверкі і чысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў. Памяшканні, дзе ўстаноўлена газавыкарыстоўваючае абсталяванне, павінны праветрывацца, рашоткі вентыляцыйных каналаў знаходзіцца ў адкрытым стане і быць спраўнымі.

Пры эксплуатацыі бытавых газавых воданагравальнікаў катэгарычна забараняецца:

- дапускаць да карыстання прыборамі асоб, малодшых за 14 гадоў, асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, а таксама тых, хто не прайшоў інструктаж у газазабяспечвальнай арганізацыі і не ведае правілаў бяспечнай эксплуатацыі гэтых прыбораў;

- праводзіць самавольнае падключэнне і адключэнне газавыкарыстоўваючага абсталявання, перастаноўку яго з прымяненнем зваркі, а таксама перападключэнне на рэзінатканевы або гнуткі

металічны рукав, разборку абсталявання і яго рамонт;

- эксплуатаваць газавае абсталяванне пры няспраўных дымавых і вентыляцыйных каналах, а таксама адсутнасці ў іх цягі;

- выкарыстоўваць газавыкарыстоўваючае абсталяванне, прызначанае для прыгатавання ежы, для ацяплення памяшканняў;

- карыстацца газавыкарыстоўваючым абсталяваннем у выпадку яго няспраўнасці, пры выяўленні паху газу, пры неспраўнасці газаправодаў, арматуры, прыбораў аўтаматыкі.

            Пры парушэнні патрабаванняў бяспекі пры карыстанні газавым абсталяваннем у ўстаноўленым заканадаўствам парадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў адпаведнасці са артыкулам 20.9 КоАП Рэспублікі Беларусь у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь. Таксама газазабяспечваючая арганізацыя мае права спыніць забеспячэнне газам спажыўца за парушэнне правілаў карыстання газам у быце.

            Толькі агульнымі намаганнямі ўладальнікаў жылых дамоў, газазабяспечваючых арганізацый, кватэраарандатараў і ўладальнікаў кватэр можна забяспечыць бяспеку чалавечых жыццяў.

 

 

Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду.