Бяспека дзяцей у нашых руках

Бяспека дзяцей у нашых руках

Па-ранейшаму востра, у раёне стаіць пытанне прафілактыкі дзіцячага траўматызму, бо за 6 месяцаў 2021 г. зарэгістравана 65 выпадкаў траўм, атрыманых дзецьмі (6 месяцаў 2020 г. – 65). Мелі месца на тэрыторыі раёна і два факты кіравання транспартнымі сродкамі (мапед, матацыкл) непаўналетнімі, якія не маюць права кіравання.

Пры гэтым пракуратура раёна звяртае ўвагу, што асабліва пік дзіцячага траўматызму прыпадае на летні перыяд, што дакладна не павінна заставацца без увагі: школьныя канікулы, паездка да бабулі ў вёску, адкрытыя вокны і вадаёмы, якія вабяць прахалодай, – даследуючы незнаёмыя вобласці, дзіця падвяргаецца рызыцы не толькі параніцца, але і прычыніць сур'ёзную шкоду свайму здароўю. З дзецьмі ўвесь час даводзіцца быць напагатове, прыміце меры бяспекі, навёўшы парадак у кватэры, доме, у двары. Штыры, якія тырчаць, рэжучыя кромкі, небяспечныя вуглы, доступ да электрычнасці і хімрэактываў, магчымасць падзення – усё гэта павінны нейтралізаваць дарослыя.

Немала на тэрыторыі раёна і старых закінутых будынкаў, а таксама збудаванняў, якія ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для дзяцей. У сувязі з гэтым не пакідайце непаўналетніх без сваёй увагі і нагляду.

Асаблівы артыкул – купанні ў вадаёмах (сажалках, капанях). Навучыўшы дзіця плаваць і растлумачыўшы небяспеку глыбіні, нельга ўсё ж такі пакідаць яго сам-насам з воднай стыхіяй, хтосьці павінен назіраць за гэтым працэсам.

Даведачна: пракуратура раёна нагадвае, што адзіным дазволеным месцам для купання на тэрыторыі раёна з'яўляецца штучны вадаём «Чыстыя сажалкі» ў гарадскім пасёлку Бешанковічы. У сваю чаргу купанне ў забароненых месцах цягне адміністрацыйную адказнасць па арт.24.42 КаАП Рэспублікі Беларусь – штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.

Бяспека ў Вашых руках, беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў