Бяспека павінна быць у кожным пакоі
6 сакавіка 2020
Бяспека павінна быць у кожным пакоі
У інтэрнаце дзяржаўнай установы адукацыі «Улльскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Даватара» у аграгарадку Улла Бешанковіцкага раёна ратавальнікі правялі акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Супрацоўнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі для жыхароў інтэрната цікавае і вельмі незвычайнае мерапрыемства. Расказалі ім пра міжнародны дзень грамадзянскай абароны, а таксама нагадалі, што неабходна зрабіць, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!». Ратавальнікі правялі інтэрактыўную гутарку «Сакрэт бяспекі», нагадалі пра правілы бяспечных паводзін у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, расказалі, што рабіць, калі здарыўся пажар на кухні.
У інтэрнаце дзяржаўнай установы адукацыі «Улльскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Даватара» у аграгарадку Улла Бешанковіцкага раёна ратавальнікі правялі акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».
Супрацоўнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі для жыхароў інтэрната цікавае і вельмі незвычайнае мерапрыемства. Расказалі ім пра міжнародны дзень грамадзянскай абароны, а таксама нагадалі, што неабходна зрабіць, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!».
Ратавальнікі правялі інтэрактыўную гутарку «Сакрэт бяспекі», нагадалі пра правілы бяспечных паводзін у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, расказалі, што рабіць, калі здарыўся пажар на кухні. А дзякуючы інтэрактыўным пляцоўкам, якія былі прадстаўлены ратавальнікамі ў холе інтэрната, жыхары больш падрабязна даведаліся пра знакі эвакуацыі, правілы паводзін падчас пажару, а таксама змаглі
папрактыкавацца ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Самых актыўных удзельнікаў работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях заахвочвалі памятнымі прызамі.