Бяспека павінна быць у кожным доме!

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у домаўладаннях грамадзян па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя НС – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх , а таксама ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!», Бешанковіцкія ратавальнікі пагутарылі асабіста з грамадзянамі, якія раней ужо былі заўважаны ў парушэннях правілаў пажарнай бяспекі.

     Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у домаўладаннях грамадзян па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём.

     У большасці выпадкаў вогненныя НС – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх , а таксама ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!», Бешанковіцкія ратавальнікі пагутарылі асабіста з грамадзянамі, якія раней ужо былі заўважаны ў парушэннях правілаў пажарнай бяспекі.

     На пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку Ульскага сельскага савета ратавальнікі пастараліся ў найбольш зразумелай і запамінальнай форме данесці да прысутных важнасць выканання правілаў, якія напісаны крывёю. Не так даўно ў дадзеным населеным пункце здарыўся пажар, на якім загінуў чалавек, а яшчэ двое былі шпіталізаваны.

     Таму прыведзеныя ратавальнікамі прыклады былі вельмі нагляднымі і даступнымі, а атрыманая магчымасць выпрабаваць на практыцы свае веды ў галіне прымянення парашковага вогнетушыцеля толькі замацавалі гэтыя навыкі. Таксама ратавальнікі пры дапамозе інтэрактыўнай гульні «Сакрэт бяспекі»

нагадалі аб правілах карыстання электраабсталяваннем, аб небяспецы няправільнай эксплуатацыі печанага ацяплення, аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

     У завяршэнні навучальнага мерапрыемства ўсе прысутныя атрымалі буклет «МНС Беларусі: Дапамога побач», вывучыўшы які можна даведацца выхад са шматлікіх надзвычайных сітуацый.