Бяспека павінна быць у кожным доме!

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у домаўладаннях грамадзян па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў пажарныя НС – гэта вынік бестурботнасці і занядбання правілаў бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!», Бешанковіцкія ратавальнікі пагутарылі асабіста з грамадзянамі, якія раней ужо былі заўважаны ў парушэннях правілаў пажарнай бяспекі.

На пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку Бачейкаўскага сельскага савета ратавальнікі пастараліся ў найбольш зразумелай і запамінальнай форме данесці да прысутных важнасць выканання правілаў, якія напісаны крывёю. Таму прыведзеныя ратавальнікамі прыклады былі вельмі нагляднымі і даступнымі. Таксама ратавальнікі пры дапамозе інтэрактыўнай гульні «Фактары бяспекі» нагадалі аб правілах карыстання электраабсталяваннем, аб небяспецы няправільнай эксплуатацыі печаў, аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У завяршэнні навучальнага мерапрыемства ўсе прысутныя атрымалі буклет «МНС Беларусі: Дапамога побач», вывучыўшы які можна даведацца выйсце са шматлікіх надзвычайных сітуацый.