Бяспека дашкольнікаў – на першым месцы
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дашкольнікаў у Астравенскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, каб нагадаць малышам аб правілах бяспекі ў розных надзвычайных сітуацыях.
Пазнавальнае мерапрыемства па асновах бяспекі жыццядзейнасці правяла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Берастень. Ратавальніца расказала дзецям аб тым, як папярэдзіць надзвычайную сітуацыю, па якім нумары тэлефанаваць, каб выклікаць ратавальнікаў і што трэба ім пры гэтым расказаць. Таксама Дар'я Сяргееўна з дапамогай інтэрактыўнай гульні «Чароўная кніга» правяла з малышамі віктарыну «Небяспечна-бяспечна», падчас якой яны даведаліся, чаму нельга гуляць з вострымі прадметамі, чым небяспечны паход у лес і што рабіць, калі ў гарачы летні дзень захацелася выкупацца, а таксама многае іншае. А за актыўны ўдзел дзеці атрымалі пазнавальныя прызы ад ратавальнікаў.