Бяспека пачынаецца з кожнага: у Сініцах прайшоў Адзіны дзень інфармавання
16 ліпеня 2026
Бяспека пачынаецца з кожнага: у Сініцах прайшоў Адзіны дзень інфармавання
Важную тэму бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва сёння абмеркавалі і ў аграгарадку Сініцы.
▪️У мясцовую бібліятэку для сустрэчы з вяскоўцамі ў рамках Адзінага дня інфармавання прыехала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Аляксандрам Ерашовым.
Адкрываючы сустрэчу, кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёну падкрэсліў важнасць абмяркоўваемых пытанняў і адзначыў, што падобныя мерапрыемствы добрыя тым, што дазваляюць данесці да людзей карысную інфармацыю.
«Сучаснае махлярства — гэта ўжо не толькі гісторыя пра пажылога чалавека, якому патэлефанавалі па тэлефоне, — раскрываючы пазначаную тэму, падкрэсліў Аляксандр Ерашоў. — З гэтай праблемай сутыкаюцца людзі розных узростаў і прафесій. Нам усім трэба быць пільнымі і асцярожнымі».
У разгар лета асабліва актуальныя пытанні бяспекі на вадаёмах. У ходзе сустрэчы былі прыведзены даныя па Віцебскай вобласці: з пачатку 2026 года колькасць загінуўшых ад удаўлення паменшылася з 31 да 24 чалавек. У Бешанковіцкім раёне за гэты перыяд зафіксаваны 1 удаўлены. Асноўныя прычыны трагедый — купанне ў нецвярозым стане, плаванне ў неабсталяваных месцах і пакіданне дзяцей без нагляду.
"Бяспека дзяцей на вадзе ў першую чаргу залежыць ад бацькоў", — нагадаў Аляксандр Ерашоў.
Гаварылі і пра бяспеку на дарогах, правілы паводзін у лесе, пра меры пажарнай бяспекі, дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях…
"Зара"