Бяспека – у кожны дом!
Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей на іх, у Бешанковіцкім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя "Бяспека – у кожны дом!".
Першы этап акцыі пачаўся 21 студзеня і працягнецца да 1 лютага на адкрытых пляцоўках сельскіх Саветаў. Удзельнікамі другога этапу, які пройдзе з 4 па 12 лютага, стануць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. З 13 па 19 лютага супрацоўнікі РАНС наведаюць Улльскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці, а з 20 па 27 лютага – арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Пяты, заключны этап акцыі, пройдзе 28 лютага ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.